3 ліпеня ў Мінску будзе сонечна і цёпла, абяцаюць сіноптыкі
А вось у суботу і нядзелю навор’е ізноў сапсуецца.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, слупок тэрмометра у чацвер 3 ліпеня паднімецца вышэй за 20 градусаў. У гэты дзень па ўсім Мінску і іншых гарадах краіны запланаваныя традыцыйныя масавыя забавы. А ўвечары а 20-ай гадзіне ў сталіцы запланаваны святочны парад.
Зрэшты, прагнозы сіноптыкаў на ўвесь ліпень не вельмі вясёлыя. Ужо ў суботу і нядзелю 5-6 ліпеня ізноў прагназуюць дажджы.