31 кастрычніка ўдзень будзе да +6
У чацвер, 31 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ўдзень па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе ўначы няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць ад 5 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 0...+6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.