31 ліпеня будзе да +24

31 ліпеня будзе да +24

У апошні дзень ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў паўднёвых і паўночных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі па поўдні прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 6 да 12 са знакам "плюс", удзень чакаецца 14-20 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы прагназуецца 13-16 вышэй за нуль, удзень будзе +21...+24.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі