40% аўто, канфіскаваных у п'яных кіроўцаў, — магілёўскія
На Магілёўшчыне ад пачатку года ў п’яных кіроўцаў канфіскавана 106 аўтамабіляў.
Гэта 40% ад агульнай колькасці ўсіх канфіскаваных у Беларусі аўто, паведамляе ТРК “Магілёў”. Агулам жа ад пачатку 2014 года на Магілёўшчыне п’янымі за рулём трапіліся 2340 кіроўцаў, 188 з іх — паўторна.
У ДАІ кажуць, што канфіскацыя аўтамабіляў у п’яных кіроўцаў станоўча паўплывала на жаданне некаторых ездзіць нападпітку. У параўнанні з леташнім аналагічным перыядам такіх кіроўцаў было выяўлена на 700 менш.
Па віне п’яных кіроўцаў ад пачатку года ў Магілёўскай вобласці адбылося 40 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 14 чалавек.
Фота — autogomel.by