5 фактаў пра новага міністра адукацыі

5 фактаў пра новага міністра адукацыі

Нарадзіўся ў Расіі
Ігар Карпенка нарадзіўся ў 1964 годзе ў Новакузнецку Кемераўскай вобласці Расіі.

Кіраўнік кампартыі. Усталяваў апошні помнік Леніну ў свеце

Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. З яго падачы ў Беларусі ўсталявалі яшчэ адзін помнік Леніну, каля ўваходу на Мінскі трактарны завод.

З яго удзелам "нарадзіліся дзеці ў Дзень горада"
Шмат шуму нарабіў прэс-рэліз, у якім гаварылася, што "16 верасня 2013 года адбудзецца віншаванне ад імя Мінскага гарвыканкама мам, чые дзеці нарадзіліся ў Дзень горада з удзелам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Карпенкі". Супрацоўніцу, якая пісала прэс-рэліз, звольнілі.

Галоўны ідэолаг Мінска
У якасці намесніка старшыні Мінгарвыканкама адказваў за ідэалагічны кірунак. Кіраваў упраўленнем ідэалогіі, спорту, камітэтам адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны.

Прапанаваў увесці адказнасць за фальсіфікацыю ваеннай гісторыі

"З'явілася неабходнасць на заканадаўчым узроўні замацаваць пэўную адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны", — казаў Ігар Карпенка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі