5 студзеня будзе завіруха і да мінус чатырох

5 студзеня будзе завіруха і да мінус чатырох

У нядзелю 5 студзеня на тэрыторыі Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е. Месцамі магчымы мокры снег, галалёд, парывісты вецер і нават завіруха. Цягам сутак тэмпература паветра будзе вагацца ад -4 да +2-х, паведамляе тэлеканал АНТ.

Дарэчы, 3 студзеня ў Мінску быў зафіксаваны першы ў 2020 годзе тэмпературны рэкорд — паветра прагрэлася да 6,5 градусаў! Так цёпла ў гэты дзень у Мінску апошні раз было 28 гадоў таму!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі