8-гадовая дзяўчынка паслізнулася і ўпала, "Рэно" праехаў па яе назе

8-гадовая дзяўчынка паслізнулася і ўпала, "Рэно" праехаў па яе назе

8-гадовая дзяўчынка паслізнулася і ўпала, "Рэно" праехаў па яе назе. Здарэнне адбылося ў Навагрудку 13 лютага. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, вучаніца другога класа гуляла з сабакам на дзіцячай пляцоўцы ў двары шматкватэрнага жылога дома. У нейкі момант сабака пабег, яна кінулася за ім і трапіла пад машыну.

Кіроўца "Рэно" кажа, што "бакавым зрокам" бачыў дзяўчынку з сабакам. Раптам ён адчуў, што заднім колам па нечым праехаў. Ён спыніў аўтамабіль і выйшаў з салона. За легкавіком ляжала дзяўчынка. Пазней стала вядома, што ў яе пералом левай нагі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі