Абноўлены санкцыі супраць канькабежнага спорту Беларусі і Расіі
Абноўлены санкцыі супраць канькабежнага спорту Беларусі і Расіі. Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) працягнуў тэрмін адхілення ад міжнародных спаборніцтваў спартсменаў з гэтых краін. Папярэдняе рашэнне было прынятае ў пачатку сакавіка. Забарона адносіцца да спаборніцтваў па фігурным катанні, шорт-трэку і канькабежным спорце. Прычына — расійская агрэсія супраць Украіны.
Беларусь і Расія не змогуць прэтэндаваць на правядзенне спаборніцтваў Міжнароднага саюза канькабежцаў.
Санкцыі таксама могуць закрануць і спартыўных функцыянераў з РБ і РФ. Савет Міжнароднага саюза канькабежцаў можа не дапусціць іх да ўдзелу ў кангрэсе арганізацыі (ён пройдзе ў чэрвені) і ў выбарах кіраўнічых органаў ISU. Беларусы і расіяне не змогуць удзельнічаць і ў іншых мерапрыемствах.
Далейшыя рашэнні ISU будуць прымацца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.