Абраў краіну мары: польскі стрымер-крымінальнік хоча з'ехаць у Беларусь

Войцех Альшаньскі трапіў у фільм Дудзя пра праект "Нехта" / скрыншот відэа
Войцех Альшаньскі трапіў у фільм Дудзя пра праект "Нехта" / скрыншот відэа

Паляк Войцех Альшаньскі мог бы быць вядомы як актор дзякуючы ролі ў экранізацыі Генрыха Сянкевіча "Quo vadis", але медыйнасць ён атрымаў не таму. Сёння ён, як піша MOST, трэш-стрымер. І збіраецца ехаць у Беларусь.

Рэч у тым, што ў дачыненні да Альшаньскага ў Польшчы распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку за збіццё беларускага студэнта ў часе акцыі пратэсту супраць Лукашэнкі ў Быдгашчы ў 2020-м. Прычым гэтая падзея трапіла ў ролік Юрыя Дудзя пра праект "Нехта".

Таксама стрымер абвінавачваецца ў закліку да забойства дэпутатаў Сейма і ў публічным распальванні нянавісці да габрэяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі