АБСЕ: пакуль няма магчымасці для дыялогу паміж уладай і апазіцыяй у Беларусі
Пакуль няма магчымасці для дыялогу паміж уладай і апазіцыяй у Беларусі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіла дзейны старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ. Паводле яе слоў, дыялог магчымы толькі пасля вызвалення ўсіх затрыманых у нашай краіне апазіцыянераў і ўдзельнікаў пратэстаў. Толькі палітвязняў у Беларусі на сённяшні дзень амаль дзве сотні.
Ліндэ кажа, што пытанне ўдзелу АБСЕ ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Беларусі застаецца адкрытым. "Я абмеркавала гэтае пытанне з міністрам замежных спраў Беларусі [Уладзімірам Макеем] і лідарам апазіцыі [Святланай Ціханоўскай], — цытуе словы старшыні АБСЕ interfax.by. — На жаль, цяпер немагчыма весці гэты дыялог".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.