Абсталююць відэаназіраннем зялёныя зоны на ўскраінах Мінска

Кантроль за вуліцамі і плошчамі сталіцы

Кантроль за вуліцамі і плошчамі сталіцы / minsk.mvd.gov.by

Абсталююць відэаназіраннем зялёныя зоны на ўскраінах Мінска. Адпаведнае рашэнне прынялі ўлады сталіцы, у аўторак яно было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Відэакамеры з'явяцца на экасцежцы каля Свіслачы ў парку паміж заапаркам і скрыжаваннем вуліц Убарэвіча і Галадзеда ў Чыжоўцы, у зоне адпачынку каля вуліцы Карзюкі ўздоўж паўднёвага берага Чыжоўскага вадасховішча, у парку ў Серабранцы каля канала Сляпянскай воднай сістэмы (ад вуліцы Ванеева да вуліцы Малініна, з боку вуліцы Гараўца), у парку Курасоўшчына ў межах вуліц Брэсцкай, Казінца і Каржанеўскага, у парку ў Сухараве ў межах вуліц Гарэцкага, Шамякіна і Мазурава, каля вадасховішча Дразды ў межах вуліцы Ціхая да моста цераз раку Свіслач.

Як вядома, усе камеры відэаназірання ў сталіцы падключаны да адзінай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. З канца мінулага года яна працуе "у новым фармаце". Сілавікі выкарыстоўваюць праграму распазнання твараў для пошуку праціўнікаў рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі