Ад -13-ці да +5-ці і парывісты вецер на захадзе — надвор'е на панядзелак
Зіма ў Беларусі
У панядзелак 19 лютага ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег, магчымы слабы туман, галалёд і галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет.
У начныя часы вецер будзе няўстойлівым і слабым. Удзень — умераным на поўдні і парывістым — на захадзе.
Уначы тэмпература паветра складзе -2..-9°С, пры праясненнях у некаторых раёнах — да -13°С, днём будзе -2..+5°С.
У аўторак няўстойлівае надвор'е з ападкамі і ветрам захаваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.