Ад каранавіруса памерла 813 чалавек, 2 729 заражаных ачунялі
Reuters
Колькасць памерлых ад новага каранавіруса дасягнула раніцай 9 лютага 813 чалавек. Выпісана з бальніц, па апошніх даных, 2 729 чалавек, якія былі заражаныя 2019-nCoV. Дыягназ пацверджаны ў 37 555 чалавек, з іх 6 118 пацыентаў знаходзяцца ў бальніцах у цяжкім стане.
Нацкамітэт па ахове здароўя Кітая паведамляе, што за суботу пацвердзілася 2 656 новых выпадкаў 2019-nCoV, 89 чалавек памерлі, а ў дачыненні да 3 916 чалавек з'явіліся падазрэнні, што яны заражаныя.
За межамі мацерыковага Кітая заражэнне вірусам 2019-nCoV пацвердзілася ў 356 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.