Ад петыцыі да Марша студэнтаў: як развіваўся пратэст

Ад петыцыі да Марша студэнтаў: як развіваўся пратэст

Беларускія студэнты плануюць сабрацца на "Марш любові і салідарнасці". Месца збору пакуль трымаецца ў сакрэце. Гэта першы ініцыяваны студэнтамі пратэст за апошні дзясятак гадоў. І калі спачатку студэнтаў незадавальнялі платныя пераздачы, то ўжо цяпер яны выступаюць за права удзельнічаць у кіраванні ўніверсітэтам.

Але што прывяло да такой актыўнасці, разбярэмся паслядоўна.

Другога лістапада адміністрацыя БДУ заяўляе пра намер ўвесці ва ўніверсітэце платныя пераздачы. Гэтая ВНУ была адной з апошніх, дзе грошы за пераздачы не бралі. Студэнты ў адказ пачынаюць збор подпісаў супраць такога рашэння.

Ужо 11 лістапада студэнты падаюць у рэктарат 2,5 тысячы подпісаў супраць увядзення аплаты за пераздачы. Яны падкрэсліваюць, што выступаюць за дыялог з адміністрацыяй. Прычым, такі дыялог мусіць быць у краіне, якая ўступіла ў Балонскі працэс.

Ад петыцыі да Марша студэнтаў: як развіваўся пратэст
Студэнты БДУ падалі петыцыю ў рэктарат, каб не ўводзілі платныя пераздачы

Пад зваротам сабралі 2,5 тысячы подпісаў за тыдзень.

Больш радыкальная група студэнтаў прапануе звяртацца ў пракуратуру і суд, яны настойваюць на незаконнасці аплаты пераздач. У сацсетках адразу з'яўляецца некалькі груп, якія збіраюць усіх, хто выступае супраць новаўвядзення.


Ініцыятары руху ― студэнты 2-4 курсаў розных факультэтаў. Як удалося высветліць Еўрарадыё, большасць з іх мела адну ці ніводнай пераздачы за час вучобы.

Адміністрацыя БДУ ўсё ж уводзіць платныя пераздачы загадам рэктара 12 лістапада, на наступны дзень пасля падачы петыцыі студэнтамі. Апошнія дамагаюцца сустрэчы з адміністрацыяй, але яна не адбываецца. Паступова да незадаволеных далучаюцца студэнты БДПУ імя Максіма Танка ды іншых універсітэтаў.

І раптам 24 лістапада ў сваёй групе ў сацсетках студэнты заяўляюць аб правядзенні маршу. Мяняюцца і патрабаванні. Платныя пераздачы адыходзяць на другі план. Цяпер студэнты хочуць: паўнавартаснага ўключэння ў кіраванне ўніверсітэтам адміністрацыі, студэнтаў і выкладчыкаў. А таксама рэальнага самакіравання і рэформы вышэйшай адукацыі.

Ад петыцыі да Марша студэнтаў: як развіваўся пратэст

На наступны дзень рэктар БДУ Сяргей Абламейка выступае з заявай наконт платных пераздач. Ён называе гэты крок "клопатам пра якасць адукацыі".

"Лічым непрымальнымі спробы ўцягнуць студэнтаў нашага ўніверсітэта і іншых універсітэтаў краіны ў дэструктыўныя працэсы, закліканыя раскалоць акадэмічную супольнасць, скампраметаваць сістэму вышэйшай адукацыі краіны", ― адзначае рэктар у сваёй заяве.

Паралельна актывізуюцца афіцыйныя студэнцкія арганізацыі і заяўляюць аб акцыі "Я частка БДУ". Менавіта такую аватарку трэба паставіць тым, хто падтрымлівае дзеянні адміністрацыі.

Таксама становіцца вядома пра ці то канцэрт, ці то мітынг, які пройдзе ў той жа дзень, што і Марш студэнтаў.

І ўжо 30 лістапада БДУ абвяшчае кошты. Пераздаць іспыт ― 47 тысяч у звычайнага выкладчыка, 50 тысяч у дацэнта, 53 тысячы ў прафесара. Залікі будуць каштаваць ад 33 да 37 тысяч. Гэта амаль удвая даражэй, чым ва Універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Фота 1: naked-science.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі