Ад Рыгора Кастусёва прыйшоў першы ліст з памяшкання камернага тыпу

Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў у калоніі скардзіцца на пагаршэнне здароўя — у яго, як вядома, анкалогія. Сваякі атрымалі ад палітвязня першы ліст з памяшкання камернага тыпу (ПКТ).

Пра настрой Кастусёва ў калоніі "Воўчыя норы" у Івацэвічах журналістам Радыё "Свабода" расказаў ягоны зяць Зміцер Антончык:

"Вельмі непакоіцца наконт лекаў, якія перадаюць з волі — што могуць да яго не дайсці. Бо адчувае пагаршэнне стану ў сувязі з анкалагічнай хваробай. Паводле плану, які склалі дактары падчас абследавання, у лістападзе-снежні яму павінны рабіць аналіз крыві. Але ці будзе ён, невядома. Вынікаў абследавання дагэтуль не паведамляюць. Ён арыентуецца на самаадчуванне, а яно не робіцца лепшым. Яшчэ вельмі спадзяецца на медычную бандэроль".

Таксама Кастусёў расчараваны тым, што ў яго не адбылося спатканне з роднымі. Яно было прызначанае на 29 лістапада, але ў ПКТ сустрэчы не дазволены.

Рыгор Кастусёў — старшыня (юрыдычна ліквідаванай) Партыі БНФ. Яму 66 гадоў. Яго абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады і прысудзілі за гэта 10 гадоў зняволення. У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі