Ад супертайфуна на Філіпінах пацярпелі 9,5 млн чалавек (відэа)

Сувязі з некаторымі населенымі пунктамі няма дагэтуль. Паветраная разведка паказвае, што яны цалкам разбураныя стыхіяй. Сярод іншых, у руінах ляжыць горад Гуіўан, у якім жылі 40 тысяч чалавек.
 

Нагадаем, супертайфун "Ёланда" дасягнуў усходняга ўзбярэжжа філіпінскай выспы Самар у 600 км ад Манілы раніцай 8 лістапада. Бура атрымала найвышэйшую пятую катэгорыю. Вецер, які прыйшоў разам з супертайфунам, дасягаў хуткасці 315 кіламетраў за гадзіну (з парывамі да 379 кіламетраў за гадзіну). Хвалі, якія абрынуліся на берагі выспаў Самар і Лейтэ, падымаліся ў вышыню на 5-6 метраў. Каля мільёна філіпінцаў хаваліся ў сховішчы, якія былі падрыхтаваныя ў цэнтральных правінцыях краіны.  

У многіх раёнах Філіпінаў, якія працягнуліся на сотні кіламетраў, дагэтуль не адноўленыя сувязь і энэргазабеспячэнне, дарогі заблакаваныя зваленымі дрэвамі і слупамі. Працягваецца масштабная пашукова-выратавальная аперацыя. Інфармацыя пра колькасць ахвяраў стыхіі супярэчлівая. Відавочна, што ўлады Філіпінаў не ведаюць поўнай карціны трагедыі. Учора паведамлялася, што толькі ў адной правінцыі Лейтэ загінулі каля 10 тысяч чалавек.

Супертайфун дайшоў да В'етнама, але згубіў частку разбуральнай сілы
 

Фота — AFP, Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі