Ахвярамі "Ёланды" сталі 10 тысяч чалавек, пацярпелі мільёны (фота, відэа)

Прэзідэнт Бенігна Акіна нават адмовіўся агучыць папярэднюю лічбу ахвяраў супертайфуна, які прайшоў па краіне 8-9 лістапада. Аднак толькі ў адной правінцыі Лейтэ загінулі каля 10 тысяч чалавек.
 

"Даць ацэнку вельмі цяжка, паколькі мы валодаем толькі няпоўнымі дадзенымі", — цытуе словы прэзідэнта Філіпінаў РІА "Новости".

Нагадаем, супертайфун "Ёланда" дасягнуў усходняга ўзбярэжжа філіпінскай выспы Самар у 600 км ад Манілы раніцай 8 лістапада. Бура атрымала найвышэйшую пятую катэгорыю. Вецер, які прыйшоў разам з супертайфунам, дасягаў хуткасці 315 кіламетраў за гадзіну (з парывамі да 379 кіламетраў за гадзіну). Хвалі, якія абрынуліся на берагі выспаў Самар і Лейтэ, падымаліся ў вышыню на 5-6 метраў. Каля мільёна філіпінцаў хаваліся ў сховішчы, якія былі падрыхтаваныя ў цэнтральных правінцыях краіны.
 

У многіх раёнах Філіпінаў, якія працягнуліся на сотні кіламетраў, дагэтуль не адноўленыя сувязь і энэргазабеспячэнне, дарогі заблакаваныя зваленымі дрэвамі і слупамі. Працягваецца масштабная пашукова-выратавальная аперацыя. Розныя дзяржавы свету пачынаюць прапаноўваць гуманітарную дапамогу Філіпінам. А ААН ужо аказвае дапамогу філіпінскаму ўраду ў ліквідацыі наступстваў супертайфуна.



Паводле папярэдніх дадзеных, ад "Ёланды" пацярпелі каля 4 мільёнаў 300 тысяч чалавек у 36 правінцыях Філіпінаў. Разбураныя сотні, а магчыма і тысячы жылых дамоў. Яшчэ ўчора паведамлялася пра 1200 загінулых, аднак лік ахвяраў стыхіі імкліва расце.

У Вьетнаме чакаюць прыход супертайфуна: эвакуявана 600 тысяч чалавек
 


Фота — AFP, NASA, Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі