Супертайфун "Ёланда" абрынуўся на Філіпіны, мільён чалавек — у сховішчах

Бура атрымала найвышэйшую пятую катэгорыю. Вецер, які прыйшоў разам з супертайфунам, дасягае хуткасці 315 кіламетраў за гадзіну (з парывамі да 379 кіламетраў за гадзіну). Хвалі, якія абрынуліся на берагі выспаў Самар і Лейтэ, падымаюцца ў вышыню на 5 метраў.



"Калі мы будзем дапамагаць адзін аднаму, то зможам мінімізаваць наступствы тайфуна, — цытуе словы са зварота прэзідэнта Філіпін Бенігна Акіна РІА "Новости". — Давайце захаваем спакой і перамесцімся ў больш бяспечныя месцы".



На дадзены момант каля мільёна філіпінцаў ужо схаваліся ў сховішчы, якія былі падрыхтаваныя ў цэнтральных правінцыях "краіны сямі тысяч выспаў". Там не працуюць паромы, адмененыя сотні авіярэйсаў, зачыненыя школы і ўрадавыя ўстановы.



Чакаецца, што "Ёланда" пройдзе Філіпіны на працягу пятніцы і суботы. Супертайфун можа закрануць сталіцу — Манілу. З Філіпінаў ён пойдзе ў бок Вьетнама і Кітая.
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі