У Вьетнаме чакаюць прыход супертайфуна: эвакуявана 600 тысяч чалавек
З узбярэжжа людзей перавезлі ў цэнтральныя раёны краіны.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у стан павышанай гатоўнасці пераведзеныя адпаведныя службы Кітая, паколькі пасля В'етнама "Ёланда" можа абрынуцца на паўднёвыя кітайскія правінцыі.
Нагадаем, супертайфун "Ёланда" 8-9 лістапада прайшоў па Філіпінах, загінулі, як мінімум, 10 тысяч чалавек, пацярпелі мільёны жыхароў гэтай краіны. Бура атрымала найвышэйшую пятую катэгорыю. Вецер, які прыйшоў разам з супертайфунам, дасягаў хуткасці 315 кіламетраў за гадзіну (з парывамі да 379 кіламетраў за гадзіну). Хвалі, якія абрынуліся на берагі выспаў Самар і Лейтэ, падымаліся ў вышыню на 5-6 метраў.
Ахвярамі "Ёланды" сталі 10 тысяч чалавек, пацярпелі мільёны (фота, відэа)
Фота — Reuters