Супертайфун "Ёланда" ідзе праз Філіпіны, ёсць ахвяры (відэа)
Загінулі трое чалавек, яшчэ сем атрымалі раненні рознай цяжкасці.
Супертайфун дасягнуў усходняга ўзбярэжжа філіпінскай выспы Самар у 600 км ад Манілы раніцай 8 лістапада. Бура атрымала найвышэйшую пятую катэгорыю. Вецер, які прыйшоў разам з супертайфунам, дасягаў хуткасці 315 кіламетраў за гадзіну (з парывамі да 379 кіламетраў за гадзіну). Хвалі, якія абрынуліся на берагі выспаў Самар і Лейтэ, падымаліся ў вышыню на 5-6 метраў.
У цяперашні час "Ёланда" праходзіць праз выспу Панай з хуткасцю 40 кіламетраў за гадзіну.
Каля мільёна філіпінцаў схаваліся ў сховішчы, якія былі падрыхтаваныя ў цэнтральных правінцыях "краіны сямі тысяч выспаў". Там не працуюць паромы, адмененыя сотні авіярэйсаў, зачыненыя школы і ўрадавыя ўстановы.
Тым часам у правінцыі Самар падлічваюць страты, нанесеныя стыхіяй. Уся яна засталася без электрычнасці.
Фота — Reuters