Адразу тром гісторыкам не працягнулі кантракты ў Акадэміі навук

Адразу тром гісторыкам не працягнулі кантракты ў Акадэміі навук

За два дні кіраўніцтва Інстытута гісторыі Акадэміі навук не працягнула працоўныя кантракты з трыма гісторыкамі. 

Першым, як распавядала Еўрарадыё, стаў загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Аляксей Шаланда. Сёння стала вядома, што не працягнутыя кантакты з кандыдатамі навук Мікалаем Волкавым і Кацярынай Крывічанінай

Намеснік дырэктара Інстытута гісторыі па навуковай частцы Вадзім Лакіза заяўляе, што палітыкі ў гэтым рашэнні няма. 

"У нас завяршаецца пяцігадовая дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў. Пад гэтую праграму калісьці фарміраваўся калектыў. Сёння ў Інстытуце ў вялікай колькасці людзей сканчваюцца кантракты. Большасць з іх атрымае паведамленні пра непрацяг кантактаў. Акрамя таго, фармуецца новая структура на наступныя гады. З'явяцца новыя аддзелы, будзе пэўнае ўпарадкаванне. Усе гэтыя пытанні ставілі перад загадчыкамі адзелаў. Што тычыцца мяне, то я падпісваю гэтыя дакументы па пасадзе", — цытуе TUT.by словы Лакізы.

Адразу тром гісторыкам не працягнулі кантракты ў Акадэміі навук
Кацярына Крывічаніна / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі