Адзін з затрыманых за забойства Нямцова прызнаў сваю віну (фота)

Басманны суд Масквы назваў імёны ўсіх затрыманых па справе аб забойстве апазіцыйнага расійскага палітыка Барыса Нямцова. Нагадаем, што раней называліся імёны Заура Дадаева, братоў Азора і Шагіда Губашавых. Як перадае interfax.by, новымі затрыманымі сталі Бахаеў і Эскерханаў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар суда Ганна Фадзеева.

Іх даставілі ў суд, каб разгледзець хадайніцтва следства аб арышце.

Раней СМІ паведамлялі, што адзін з затрыманых — Рустам Юсупаў, калега Дадаева па службе ў МУС Чачні. Аднак гэтыя звесткі не пацвердзіліся.

Паводле звестак тэлеканала "Дождь", Заур Дадаеў прызнаў у судзе сваю віну. Ён арыштаваны да 28 красавіка. Як паведамлялася раней, Дадаеў — былы намеснік камандзіра палка ў батальёне "Поўнач" МУС Чачні.

Фота — @alexeniy, REUTERS/Tatyana Makeyeva

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі