Афіцэр міліцыі расказаў пра тое, хто аддаваў загады на затрыманне людзей
Камандзір роты патрульна-паставой службы Лідскага РАУС падпалкоўнік Юрый Махнач расказаў пра тое, хто аддаваў загады на затрыманне мірных пратэстоўцаў. Відэа з'явілася на YouTube-канале TUT.by. Афіцэр міліцыі кажа, што міліцыянеры атрымалі загад абараняць уладу любымі сродкамі і спосабамі. Нібыта, пры яе змене іх усіх чакала б... смерць.
Махнач лічыць, што яшчэ ў перадвыбарчую кампанію пачалася "рэальная падрыхтоўка да вайны супраць свайго народу органаў унутраных спраў". Ён сведчыць пра збіццё людзей, якое адбывалася і ў аўтазаках, і на тэрыторыі РАУС. Сам падпалкоўнік у той час быў у адпачынку. Паводле яго слоў, 13 афіцэраў выступілі з пратэстам супраць збіцця і катаванняў людзей, напісалі рапарты на звальненне. Больш таго, яны гатовыя сведчыць пра здзейсненыя іншымі сілавікамі злачынствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.