Акцыі "Гродна Азота" хацелі б купіць тры кампаніі з Расіі і адна — з Катара
Яны зацікаўленыя ўзяць удзел у прыватызацыі беларускага вытворцы азотных угнаенняў шляхам пакупкі часткі долі дзяржавы.
Кіраўніцтва "Гродна-Азота" сцвярджае, што прыцягненне інвестара неабходнае найперш для рэалізацыі праекта па будаўніцтве на прадпрыемстве новага азотнага комплекса. Мяркуецца, што ён будзе каштаваць больш за 1 мільярд долараў.
У статутным капітале "Гродна-Азота" 99,97% акцый належыць дзяржаве і знаходзіцца ў аператыўным кіраванні канцэрна "Белнафтахім". Раней урад Беларусі заяўляў пра гатоўнасць абмяркоўваць з "Газпрамам" магчымасць удзелу расійскага холдынгу ў прыватызацыі прадпрыемства, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Фота — bymedia.net