Акцёры дамаўляюцца, а французы спрачаюцца пра порна — #ІхНоравы

Актёры договариваются, а французы спорят о порно —  международные новости

У гэтым выпуску: Зендая і Том Холанд, рэспубліканцы, порна і Google / instagram/rubanau_collage

Чым адрозніваюцца акцёры ад рэспубліканцаў? Яны могуць дамовіцца. Як і Google з крамамі мабільных праграм — за грошы. Падрабязней — у кароткім аглядзе самых цікавых сусветных навін за 9 лістапада.

Акцёры больш не страйкуюць

Забастоўка амерыканскіх акцёраў скончаная: у прафсаюзе SAG-AFTRA заявілі, што змаглі дамовіцца з вялікімі студыямі наконт больш справядлівых умоваў працы. Warner Bros., Paramount, Netflix і Amazon папярэдне пагадзіліся пайсці насустрач і сумарна выдаткуюць каля мільярда долараў на тое, каб лепш аплачваць працу актрыс і акцёраў.

Пайсці на гэты крок студыі вымусілі адмены і пераносы новых праектаў, якія балюча ўдарылі па іх даходах. Праз страйк ужо перанесеная другая "Дзюна", былі адкладзеныя новы "Чалавек-Павук" і працяг серыяла "Эйфарыя". А барацьбу за правы акцёраў падтрымалі і тыя выканаўцы, у якіх усё выдатна: Цімаці Шаламе, Зендая, Том Холанд і іншыя.

Страйк актёров в Голливуде / AFP
Страйк акцёраў у Галівудзе / AFP

Вось як бывае падчас страйкаў: калі рэжым... у сэнсе студыі пачынаюць страчваць грошы, яны адразу дамаўляюцца. Як кажуць, гаспадыні на заметку.

 

Рэспубліканцы перасварыліся

Чарговыя дэбаты паміж прэтэндэнтамі ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі ЗША скончыліся тым, што ўсе пасварыліся і кожны па-свойму напартачыў. Адзіны, хто гэтага не зрабіў — Дональд Трамп, але ён проста не прыйшоў.

Больш-менш не пляснулася ў гразь Нікі Хейлі, былая прадстаўніца ЗША пры ААН. Але, як пішуць амерыканскія аналітыкі, у яе ёсць адна вялікая праблема: яна не "ястраб" у знешняй палітыцы, а менавіта гэтага цяпер чакаюць выбаршчыкі.

Пакуль што шанцы, што ў 2024-м ад партыі на выбары пойдзе не Трамп, вельмі малыя: яго падтрымлівае больш за 53% прыхільнікаў рэспубліканцаў, а тую ж Хейлі — 9%. Але ўсякае бывае, ды і пра шматлікія суды экс-прэзідэнта забываць нельга.

Актёры договариваются, а французы спорят о порно — #ИхНравы
Нікі Хейлі і Трамп / Reuters

Google выдаткаваў мільярды, каб схаваць ад вас функцыю

У Google арыгінальны спосаб утрымання большай часткі рынку інтэрнэт-пошуку: карпарацыя выдаткоўвае на гэта кучу грошай. Літаральна: толькі ў 2021-м кампанія заплаціла Apple, Samsung і іншым кампаніям сумарна 26,3 мільярда долараў за тое, каб яны схавалі ад вас адну функцыю. Каб вы разумелі: 26,3 млрд — гэта больш, чым Макдональдс зарабляе штогод на продажы бургераў ва ўсім свеце. І ўсё дзеля адной функцыі.

Французы спрачаюцца пра порна

Французскія ўлады ўзяліся за порна. Вядома, не абышлося без напісання шматстаронкавага дакладу. Займалася гэтым Найвышэйшая рада па пытаннях роўнасці паміж мужчынам і жанчынай, і яго спецыялісты напісалі аж 200 старонак тэксту. Сярод іншага там гаворыцца, што большасць парнаролікаў нібыта змяшчае сцэны гвалту. Таксама даследчыкі скардзяцца, што порна хаця б раз на тыдзень глядзіць палова 13-гадовых хлопчыкаў і траціна дзяўчат, ну а сярод старэйшых наогул лічыць бессэнсоўна.

Во Франции могут запретить порно
Французы ніяк не разбяруцца са сваім стаўленнем да порна / Alamy

Хто застаўся незадаволены дакладам? У тым ліку навукоўцы: так, культуролаг і антраполаг Фларыян Вёраш у спецыяльна напісанай калонцы абвінаваціў аўтараў дакладу ў адсутнасці аб'ектыўнасці. Заўважыў ён і відавочныя маніпуляцыі: тое, што 90% парнаролікаў змяшчае сцэны гвалту, заявілі пасля аналізу ўсяго 50 відэа, ды і тое невядома па якім крытэры выбраных.

Абурыліся і работнікі галіны: у адной з найбуйнейшых французскіх газет Libération апублікавалі адкрыты ліст порнапрафесіяналаў, у якім тыя абвінавацілі аўтараў дакладу ў дэгуманізацыі і крыміналізацыі іх дзейнасці.

Карацей, ніякага рашэння наконт таго, што рабіць з порна, у Францыі пакуль не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі