Ахвярамі ўрагану ў Беларусі сталі не шэсць, а сем чалавек
Наступствы непагадзі ў Мазыры
Ахвярамі ўрагану 13-14 ліпеня ў Беларусі сталі не шэсць, а сем чалавек. Ранейшыя даныя ўдакладнілі ратавальнікі.
Розныя траўмы атрымалі 75 чалавек, 13 з іх дагэтуль застаюцца ў бальніцах (трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане). Яны пацярпелі ад паваленых дрэў і сарваных ветрам элементаў даху.
У нашай краіне было зафіксавана больш за 13 тысяч выпадкаў падзення дрэў. Былі пашкоджаныя дахі ў 6200 жылых дамоў (адноўленыя менш за 4 тысячы). Тысячы населеных пунктаў некалькі дзён былі без святла і вады (найбольш — на Гомельшчыне, сярод іх самы вялікі горад — Мазыр). Цалкам спынена праца Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
Наступствы стыхіі ліквідуюць дагэтуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.