Актывіст Майдана: Сонца ўсходзіць — вампіры адступаюць!

Kanstantsin Mankus: Толькі што з Майдана. У мяне была закладзеная левая ноздра, а слезацечны газ дапамог яе раскласці. Усё, што вам прапануюць у аптэках, — туфта!

Stepan Stecko: Сонца ўсходзіць — вампіры адступаюць!

Віта Нуланд раздавала на Майдане хлеб. А з натоўпа крычалі: "А кампот?"

Вікторыя Нуланд раздавала хлеб на Майдане. З натоўпа крыкнулі: "А дзе сала?" — "На сала вы яшчэ не напрацавалі", — сярдзіта адрэзала яна.

Анекдот ночы: На сталічны нумар 102 каторы раз патэлефанаваў невядомы са словамі: "У метро бомба!"

Вікторыя @Bonderolka: Праз пах калегі зразумелі, дзе я правяла раніцу))! Рэвалюцыя з дымком!

Dmitry Thedobass: Сёння далучыліся да пратэсту на #euromaidan. Засталіся супярэчлівыя ўражанні. З аднаго боку, радуе актыўная пазіцыя шматлікіх суграмадзян, з другога — прысутнасць сцягоў і лозунгаў палітычных сілаў, замест абяцанай толькі еўрапейскай сімволікі, і правакацыі з боку радыкальна настроеных мітынгоўцаў.

Байцы ўнутраных войскаў пішуць смс для ўдзельнікаў пратэстаў на Майдане і прыкладваюць да шкла аўтобусаў.

СМС наступнага зместу: "Міліцыя з народам :) Слава Украіне ;)", "Галоўнае, не вядзіцеся на правакацыі", "Мы з Запарожжа і, калі шчыра, хочам ўжо дадому. Сем'і чакаюць і хвалююцца".

Дзяўчына Ліда, якая адгаворвала некалькіх байцоў "Беркута" не бегчы на дапамогу, атрымала ад аднаго з іх СМС зранку.

"Гэта было ноччу на вул. Лютэранскай. Там у адным з двароў размясцілася міліцыя з "Беркут". Першыя прыкрывалі другіх шчытамі. Я падышла і спытала ў міліцыянтаў, ці не супраць яны, што я іх паахоўваю трохі. А то спадзявацца на тое, што вы мяне абароніце, ужо не даводзіцца. Яны адказалі кіўком галавы...", — распавядае дзяўчына kp.ua.

Дзяўчыны змаглі спыніць 7 міліцыянтаў і яшчэ больш "Беркутаўцаў".

"Адзін з міліцыянтаў больш за ўсіх прасіў нас з сяброўкай адысці. Пераконваў нас, казаў: "Вас жа знясуць зараз!". А пасля сказаў свайму таварышу: "Калі што, гэтых дваіх мы забіраем сюды, за шчыт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі