Актывіста Паўла Сяргея асудзілі ў Маладзечне на 7 сутак арышту

Актывіста Паўла Сяргея асудзілі ў Маладзечне на 7 сутак арышту

Раніцай 16 траўня суд у Маладзечне асудзіў актывіста Паўла Сяргея да адміністратыўнага арышту на сем сутак. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна" са спасылкай на праваабаронцу Алеся Капуцкага.

Сяргея прызналі вінаватым у паўторным на працягу года ўдзеле ў несанкцыяванай вулічнай акцыі. Прысуд вынес суддзя Жачко.

Пра затрыманне актывіста стала вядома пад вечар 14 траўня. Да суда малады чалавек знаходзіўся ў будынку Маладзечанскага РУУС.

Нагодай для затрымання стаў пікет, які адбыўся 12 траўня каля маладзечанскага гарвыканкама. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць будаўніцтва свінакомплексаў у раёне без належнай экалагічнай прапрацоўкі гэтых аб'ектаў. У акцыі ўдзельнічалі восем чалавек, на месцы міліцыянты склалі пратаколы на двух з іх — актывіста аргкамітэта партыі БХД Паўла Пракаповіча і актывіста партыі БСДП Аляксандра Абрамовіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі