Актывіста “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў” не выпусцілі за мяжу

Актывіста “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў” не выпусцілі за мяжу

Актывіста “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў” Яўгена Міхасюка знялі з цягніка па дарозе ў Вільню і забаранілі выезд за мяжу. Гэта адбылося сёння, 20 траўня, у пункце пропуску “Гудагай”. Малады чалавек напісаў пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Прычыну такога рашэння яму не патлумачылі. Міхасюк мяркуе, што гэта можа быць звязана з позвай у ваенкамат. Але ён мусіць прыбыць туды толькі ў канцы ліпеня.

Іншыя карыстальнікі ў каментарах да допісу адзначаюць, што падобныя праблемы з выездам за мяжу здараліся і ў іншых маладых людзей прызыўнога ўзросту, якіх выклікалі ў ваенкаматы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі