Актывісты Еўрамайдана пікетавалі суд (фота)
Увечары 6 снежня пратэстоўцы заблакавалі ўсе выхады з Шаўчэнкаўскага суду, каб не даць вывезці актывіста "Дарожнага кантролю" Андрэя Дзіндзю.
Ён быў асуджаны на 2 месяцы па падазрэнні ва ўдзеле ў сутыкненнях с міліцыяй ля адміністрацыі прэзідэнта. Нягледзячы на тое, што пратэстоўцы перакрылі выезды з будынку суда, каля поўначы стала вядома, што Андрэя Дзіндзю ўсё ж вывезлі ў СІЗА, пасля чаго мітынгоўцы вярнуліся на майдан.