Акумулятарная батарэя выклікала паніку ў кобрынскай краме

Акумулятарная батарэя выклікала паніку ў кобрынскай краме

У Кобрыне з буйной крамы былі эвакуяваныя каля 50 чалавек. Прычынай стаў выяўлены падазроны прадмет, інфармуе БЕЛТА са словаў інспектара аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганны Івашчанка.

Каля 11-й гадзіны раніцы праваахоўнікам затэлефанавалі і паведамілі, што хтосьці пакінуў каля ўваходу ў краму невядомы прадмет.

Міліцыянты эвакуявалі з гандлёвай залы і падсобных памяшканняў каля 50 пакупнікоў і супрацоўнікаў крамы.

На месца выкліку прыбыла сапёрна-піратэхнічная група. Аднак выбухова небяспечных прадметаў сапёры не выявілі. Прычынай панікі, як высветлілася, акумулятарная батарэя ад шурупакрута, якую пакінуў адзін з пакупнікоў.

Каля 14.30 крама зноў адчыніла дзверы для пакупнікоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі