Акупацыйныя ўлады Крыма запускаюць рэйсавы аўтобус у Мінск

Рейсовый автобус 

Рейсовый автобус  / blizko.by

Сёння днём з Ялты ў Мінск адправіцца першы пасажырскі аўтобус, сцвярджаюць акупацыйныя ўлады Крыма. Аўтобус будзе рухацца па маршруце Ялта-Алушта-Сімферопаль-Феадосія-Керч-Мінск. Мяркуецца, што час у шляху складзе 40 гадзін. З Ялты аўтобус выедзе ў 16:30, а ў Мінск па раскладзе ён павінен прыехаць у 10: 05. Перавозчык абяцае "мяккія сядзенні, кандыцыянер, тэлевізары", але папярэджвае, што "у залежнасці ад сітуацый на дарозе і праходжання мяжы" час у шляху можа павялічыцца.

Раней аўтобусы ў Крым запусціла кампанія"Інтэркарс". Прадстаўніца гэтай кампаніі ў Беларусі Юлія Бурдон-Сабецкая распавядала blizko.by, што аўтобусы ў Ялту і Краснадарскі край карыстаюцца вялікай папулярнасцю. "Праз праблемы з візамі ў беларусаў застаўся не вельмі вялікі выбар, таму Крымскае ўзбярэжжа і Краснадарскі край прыцягвае нямала турыстаў", — казала яна.

Нагадаем, Беларусь афіцыйна не прызнала Крым часткай тэрыторыі Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі