Альбом гурта IOWA ўвайшоў у склад бестселераў расійскага iTunes за 2015 год

Альбом гурта IOWA ўвайшоў у склад бестселераў расійскага iTunes за 2015 год

Альбом гурта IOWA ўвайшоў у склад бестселераў расійскага iTunes за 2015 год. Гэта адзіны беларускі гурт, які там прадстаўлены.

У выніковы топ-20, які складзены з альбомаў, якія найлепш прадаваліся, трапіў дыск IOWA "Export". У яго 12-ы радок у рэйтынгу.

Дарэчы, летась гурт трапляў у песенны рэйтынг iTunes з песняй "Усміхайся", якая займала 5-е месца.

Нагадаем, IOWA была створана ў 2009 годзе ў Магілёве. Пасля таго, як "выбухнулі" першыя хіты ("Мама", "Простая песня"), гурт пераехаў у Санкт-Пецярбург. Цяпер яго нярэдка прадстаўляюць як "беларуска-расійскі". Салістка IOWA — Кацярына Іванчыкава.

Фота: mogilevnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі