Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам украінскага футбольнага клуба з Чаркасаў
Алег Дулуб / fc-lnz.com
Беларус Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам украінскага футбольнага клуба з Чаркасаў — ЛНЗ. Афіцыйнае паведамленне ўжо з'явілася на яго сайце. Раней ва Украіне спецыяліст працаваў з "Карпатамі", "Чарнаморцам" і "Львовам".
Дулубу 57 гадоў. Ён — вядомы беларускі трэнер. На радзіме працаваў з такімі камандамі, як "Крумкачы", БАТЭ.
Алег Дулуб у 2020-м асудзіў гвалт сілавікоў у Беларусі і падпісаў ліст за сумленныя выбары. У апошнія гады ён жыве ва Украіне, асуджае расійскую агрэсію і дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.