Алімпійскі чэмпіён вырваў сваёй дачцэ зуб з дапамогай... кап'я (відэа)
Браян Клэй напісаў у твітары, што гэта была ідэя дачкі.
Алімпійскі чэмпіён 2008 года ў дзесяцібор'і, амерыканец Браян Клэй вырваў сваёй дачцэ зуб з дапамогай... кап'я. Ён прывязаў зуб ніткай да кап'я і кінуў яго. "Аперацыя" прайшла паспяхова, што і прадэманстравала дзяўчынка на відэа.
35-гадовы Браян Клэй напісаў у твітары, што гэта была ідэя яго дачкі. Ён пажартаваў: "Вось для чаго выкарыстоўваецца кап'ё пасля завяршэння кар'еры".