Аляксандр Глеб спадзяецца знайсці новы клуб да канца студзеня
Аляксандр Глеб спадзяецца знайсці новы клуб да канца студзеня. Пра гэта беларускі футбаліст паведаміў у праграме "Арэна" на тэлеканале "Беларусь 1". Калі ж не атрымаецца, ён патэлефануе Анатолю Капскаму, старшыні праўлення ФК БАТЭ. Пакуль жа з Капскім Глеб не размаўляў.
Як вядома, летась 35-гадовы Аляксандр Глеб выступаў за турэцкі "Генчлербірлігі", а пасля за БАТЭ. Барысаўчане не прабіліся ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў (як і Лігі Еўропы) і Глеб застаўся без еўракубкаў.