Аляксандр Хацкевіч стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба на Кіпры

Аляксандр Хацкевіч на трэніроўцы каманды / https://www.facebook.com/karmiotissa/
Аляксандр Хацкевіч на трэніроўцы каманды / https://www.facebook.com/karmiotissa/

Аляксандр Хацкевіч стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба на Кіпры — "Карміёціса". Ён займае ў мясцовым чэмпіянаце 11-е месца.

Хацкевічу 48 гадоў. Ён — былы вядомы беларускі футбаліст. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2007-м. Ачольваў нацыянальную зборную Беларусі (2014-2016). У апошнія гады працаваў з кіеўскім "Дынама", расійскім клубам "Ротор". Жыве ва Украіне. Выступаў з жорсткімі ацэнкамі сітуацыі ў Беларусі, крытычна выказваўся пра беларускіх спартсменаў, удзельнічаў у футбольным матчы ў Варшаве ў падтрымку палітвязня Аляксандра Івуліна.

Аляксандр Хацкевіч стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба на Кіпры
https://www.facebook.com/karmiotissa/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі