Аляксандр Лукашэнка нечакана прыляцеў у Расію
Аляксандр Лукашэнка нечакана прыляцеў у Расію з неафіцыйным візітам, паведамляе яго прэс-служба.
У чацвер і пятніцу ён будзе нефармальна размаўляць з Уладзімірам Пуціным у ягонай падмаскоўнай рэзідэнцыі "Завідава". На суботу ў Лукашэнкі плануецца афіцыйная праграма з працоўнай сустрэчай у Пецярбургу.
Раней з'яўлялася інфармацыя, быццам Пуцін наведае Беларусь і прыедзе ў Гродна на Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Гэта ўжо шостая сёлета сустрэча Лукашэнкі і Пуціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.