Аляксандр Лукашэнка пачаў падрыхтоўку да навучальнага года
Ён запатрабаваў павялічыць узровень дысцыпліны і арганізацыі працы ў педагагічных калектывах.
Пра гэта інфармуе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Гэтае патрабаванне Лукашэнка агучыў падчас працоўнай сустрэчы з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам і першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Радзьковым.
Акрамя таго, Лукашэнка даручыў распрацаваць спецыяльную праграму, у якой будуць улічаныя запатрабаванні рэгіёнаў краіны ў кадрах з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
Гаворачы пра вышэйшую адукацыю, Лукашэнка зноў адзначыў, што што трэба рыхтаваць практыка-арыентаваных спецыялістаў. Ён даручыў Міністэрству адукацыі разгледзець пытанне мэтавай кантрактнай падрыхтоўкі для ўдасканалення правіл прыёму ў навучальныя ўстановы.
Фота — ctv.by