Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі
У сваім звароце ён адзначыў, што вясна 1945 года застаецца вечным сімвалам нечуванага подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў.
"Вялікая Айчынная вайна ўпісаная ў скрыжалі гісторыі як лютае супрацьстаянне двух светаў і дзвюхх ідэалогій — гуманізму і нацызму. Мы ніколі не забудзем, што менавіта народы Савецкага Саюза зрабілі вырашальны ўнёсак у разгром гітлераўскай Нямеччыны", — цытуе БЕЛТА зварот Лукашэнкі.
Беларускі кіраўнік зазначыў, што ў гэтыя дні ўся краіна стаіць у ганаровай, удзячнай варце ў гонар герояў Перамогі: "Мы бязмерна ўдзячныя вам, паважаныя ветэраны, і як самы дарагі здабытак захоўваем ваш галоўны запавет — любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы і заўсёды быць разам, згуртаванымі і адзінымі, каб ніхто не мог зняважыць беларусаў, падпарадкаваць іх сваёй варожай волі. Бо беларускі народ — народ-пераможца. І гэтае пачуццё служыць крыніцай нашай гонару і сілы".
Фота — panoramio.com