Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кадравыя прызначэнні
28 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кадравыя прызначэнні. Яны адбыліся ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. Першым намеснікам міністра стаў Аляксей Ляхновіч, які дагэтуль працаваў намеснікам міністра транспарту. Намеснікамі міністра сталі Андрэй Іваноў, які быў дырэктарам "Белаўтастрада", і Наталля Александровіч, якая працавала кіраўніком упраўлення эканомікі і фінансаў гэтага міністэрства, інфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне гендырэктарам "Гомсельмаша" Аляксандра Новікава, які працаваў дырэктарам па развіцці прадпрыемства "МеталлСтрой СиК".
Новыя кіраўнікі прызначаны ў чатырох раёнах Мінска: у Заводскім раёне — Сяргей Масляк (дагэтуль быў старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя), у Кастрычніцкім раёне — Генадзь Любатынскі (працаваў дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства), у Партызанскім раёне — Валерый Вараніцкі (быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы), у Фрунзенскім раёне — Сяргей Шкруднёў (працаваў чыноўнікам у Саўміне). Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Аляксандра Ласевіча старшынёй Пухавіцкага райвыканкама (быў першым намеснікам старшыні).
Таксама Лукашэнка прызначыў паслом Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах (а па сумяшчальніцтве — у Кувейце, Байхрэйне і ў Саудаўскай Аравіі) Андрэя Лучанка, які дагэтуль быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення, начальнікам упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС. Андрэй Ржэвускі, пасол у Індыі і па сумяшчальніцтве ў Шры-Ланцы, прызначаны паслом у Бангладэш і Непале (па сумяшчальніцтве). Юрый Гарэлік стаў дырэктарам дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС, а дагэтуль быў намеснікам дырэктара.