Аляксандру Лукашэнку не давярае больш за палову апытаных украінцаў
Аляксандру Лукашэнку не давярае больш за палова апытаных украінцаў — 53,6% (за апошнія паўгода шмат украінцаў расчараваліся ў беларускім кіраўніку — з-за вынікаў выбараў і жорсткага падаўлення пратэстаў). Горшая сітуацыя прадказальна ў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна — амаль 80% недаверу. Усеўкраінскае апытанне грамадскай думкі сёлета правёў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі.
"Лукашэнка названы самым папулярным замежным лідарам ва Украіне", — радуецца тэлеканал АНТ. Яму давяраюць 36% апытаных! Пра лічбу недаверу дзяржаўныя прапагандысты сарамліва змаўчалі.
Дарэчы, калі ў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна толькі 26,7% даверу ў апытаных украінцаў, то недавер складае толькі 23,3%. У прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона адпаведна 26,2 і 23,2%. Вось і атрымліваецца ў Аляксандра Рыгоравіча баланс даверу-недаверу "-17,6%".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.