АМАП збіў і затрымаў удзельнікаў Minsk Edge Day

АМАП збіў і затрымаў удзельнікаў Minsk Edge Day

Наведнікаў Minsk Edge Day збілі і паставілі “на расцяжку”. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 14 кастрычніка ў прасторы «210 metrov» па вуліцы Чапаева, 3 у Мінску. Там павінен быў прайсці супольны канцэрт чатырох калектываў з Расіі і Беларусі пад назвай Minsk Edge Day 2017.

Як перадае Белсат, на імпрэзу ўварваўся АМАП і пачаў жорстка затрымліваць і музыкаў, і гледачоў. Спецназу было аж тры аўтобусы. Пазней палову гледачоў адвезлі да ўнівермага “Беларусь” і адпусцілі, а палову даставілі ў Партызанскі РАУС, адкуль адпусцілі позна ўвечары. 10 чалавек даставілі на Акрэсціна.

Пасля 21.00 Вячаслава Касінерава з жонкай, Аляксея Карбача і музыкаў адвезлі ў ЦІП на вуліцы Акрэсціна.

Прыхільнікі філасофіі “Straight edge” не ўжываюць наркотыкаў, алкаголю, тытуню, не прымаюць лекі і выступаюць супраць распусты. Часта – вегетарыянцы або веганы. Здараецца, што яны адмаўляюцца ад кавы.

Сярод гледачоў – пераважна прадстаўнікі антыфашысцкага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі