Аматараў электрасамакатаў і манаколаў у Беларусі прыраўняюць да кіроўцаў

Дзяўчаты на электрасамакатах на пешаходным пераходзе ў Мінску

Дзяўчаты на электрасамакатах на пешаходным пераходзе ў Мінску / БЕЛТА

ДАІ прапануе змяніць правілы дарожнага руху. Змены закрануць аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці (электрасамакатаў, гіраскутараў, манаколаў і гэтак далей). У цяперашні час ПДР успрымае іх як пешаходаў. ДАІ ж прапануе прыраўняць іх да кіроўцаў і прад'яўляць да іх патрабаванні як да веласіпедыстаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў. Ягоныя словы прыводзіць БЕЛТА.

Скарэктаваць ПДР вырашылі праз тое, што колькасць ДТЗ з удзелам асоб на сродках персанальнай мабільнасці вырасла на 70%, патлумачыў Родчанкаў. Паводле ягоных слоў, прапануецца ўнесці і новае вызначэнне сродку персанальнай мабільнасці. "Гэта будзе транспартны сродак. Асноўная тэхнічная характарыстыка абмежаванне хуткасці ў 25 км/г", — адзначыў кіраўнік ДАІ. Усе транспартныя сродкі, якія паводле сваіх тэхнічных характарыстык змогуць развіваць хуткасць больш за 25 км/г, будуць з'яўляцца механічнымі транспартнымі сродкамі. Іх трэба будзе рэгістраваць і праходзіць з імі астатнія працэдуры, неабходных для допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Змены закрануць і раварысаў. Для іх плануюць скарэктаваць правілы перасячэння праезнай часткі. Мяркуецца, што раварысы могуць не спешвацца толькі ў двух выпадках: на велапераездзе, дзе для іх ёсць асобны святлафор, а таксама пры руху па краі праезнай часткі за горадам падчас перасячэння скрыжаванняў.

Праект указа ўжо гатовы. Яго плануюць вынесці на грамадскае абмеркаванне. Яно пройдзе на прававым форуме з 12 па 27 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі