Амбасада Беларусі высвятляе, ці пацярпелі беларусы ад тэракту ў Барселоне

Амбасада Беларусі высвятляе, ці пацярпелі беларусы ад тэракту ў Барселоне

Беларускія дыпламаты ў Іспаніі высвятляюць, ці не пацярпелі нашыя суайчыннікі пры тэракце, які адбыўся сёння ў Барселоне. 

"Амбасада Беларусі ў Іспаніі удакладняе, ці ёсць сярод загінулых і пацярпелых у Барселоне грамадзяне Беларусі", — паведамляецца ў афіцыйным акаўнце МЗС Беларусі ў Twitter.

Як паведамлялася раней, 17 жніўня ў цэнтры Барселоны пікап уехаў у натоўп людзей. Відавочцы кажуць, што загінулі па меншай меры тры чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні. Кіроўца ўцёк з месца здарэння. 

Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, фургон праехаў некалькі дзесяткаў метраў па пешаходнай зоне і спыніўся каля рынку Бакерыя. Паліцыя назвала здарэнне тэрактам.

Таксама ёсць звесткі пра страляніну ў адным з рэстаранаў у цэнтры Барселоны. Нібыта, двое ўзброеных людзей, якія ўварваліся ў рэстаран, узялі закладнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі