Amnesty International прызнала Ігара Пастнова вязнем сумлення
Міжнародная праваабарончая арганізацыя выступіла са спецыяльнай заявай наконт віцебскага лекара Ігара Пастнова.
Нагадаем, што лекара прымусова змясцілі ў псіхіятрычную лякарню. Гэта адбылося пасля відэазваротаў Пастнова, абнародаваных у інтэрнэце.
У заяве Amnesty International нагадваецца, што Пастноў выступаў з крытыкай віцебскіх уладаў, у тым ліку і наконт міліцэйскага псіхіятрычнага тэставання бяздомных, адзначае Радыё "Свабода".
Праваабаронцы адзначаюць, што дзяржава нясе асаблівую адказнасць за абарону свабоды выказванняў і магчымасць актыўна абмяркоўваць грамадскіх дзеячаў і ўстановы. "Ігар Пастноў, не выключана, быў незаконна затрыманы ў сувязі з яго законнай крытыкай сістэмы аховы здароўя ў Віцебскай вобласці. І калі так, дык Amnesty International будзе лічыць яго вязнем сумлення", — гаворыцца ў дакуменце.
Фота — news.vitebsk.cc