Amnesty International заявіла, што ў Беларусі пераследуюць жаночыя арганізацыі

Amnesty International заявіла, што ў Беларусі пераследуюць жаночыя арганізацыі

Amnesty International заявіла, што ў Беларусі прыцэльна пераследуюць жаночыя арганізацыі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя падкрэслівае, што меры, якія ўжываюць улады супраць жанчын-удзельніц пратэстаў, іх сем'яў і арганізацый, становяцца больш жорсткімі. Яна называе шэраг фактаў пераследу.

"Мы заклікаем да салідарнасці з адважнымі жанчынамі Беларусі ў іх барацьбе за свабоду і правы чалавека, — гаворыцца ў звароце Amnesty International. — У сваёй барацьбе яны кідаюць выклік патрыярхальным поглядам і рэпрэсіўнаму ўраду, які імкнецца задушыць правы чалавека і задушыць перамены і прагрэс, да якіх заклікаюць беларусы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі