Анархісту Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення

Анархісты Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе.

Анархісты Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе. / spring96.org

Яшчэ 9 месяцаў Дзмітрыю дадалі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК)", паведамляе "Медыязона" са спасылкай на тэлеграм-канал "Права на паўстанне".

Калі адбыўся суд, не ўдакладняецца. Пра новую крымінальную справу супраць Рэзановіча стала вядома 30 студзеня. Аб падрабязнасцях абвінавачання не паведамлялася.

У снежні 2021 года суд прыгаварыў Дзмітрыя Рэзановіча да 19 гадоў калоніі па артыкулах аб тэрарызме (частка 2 артыкула 289 КК), незаконным абароце зброі (часткі 2 і 4 артыкула 295 КК) і правозе зброі або выбуховых прыстасаванняў праз мяжу3 1 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі