Анатоль Лябедзька сустрэне за кратамі выбары і Дзень волі

Такое рашэнне прыняў суд Савецкага раёна Мінска.



Суддзя Марына Фёдарава асудзіла Анатоля Лябедзьку на 5 сутак арышту "за дробнае хуліганства" і на 10 сутак — "за несанкцыянаваную акцыю". Агулам — 15 сутак. Гэта значыць, што апазіцыйны палітык правядзе за кратамі і дзень выбараў у мясцовыя саветы (23 сакавіка), і Дзень волі (25 сакавіка).



БелаПАН нагадвае, што лідара АГП затрымалі 16 сакавіка разам з 8 іншымі ўдзельнікамі перадвыбарчага пікета каля Камароўскага рынка. Актывісты, акрамя выбарчай тэматыкі, выказвалі падтрымку палітзняволеным Беларусі.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі