Анджэй Пачобут патлумачыў, чаму не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні
Журналіст Анджэй Пачобут у лісце з-за кратаў патлумачыў, чаму не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні. Ён піша, што хоча быць годным памяці герояў Арміі Краёвай.
"Ніякія памілаванні мне не патрэбныя. Звяртацца ці прасіцца я не збіраюся. Нават калі будуць ціснуць. Па такіх справах, як мая, падобныя паводзіны былі б амаральнымі і ня годнымі памяці герояў АК", — цытуе Радыё "Свабода" ліст Пачобута. Ён кажа, што яго натхняе прыклад герояў Арміі Краёвай.
Журналіст падкрэслівае, што нікому не даваў і не дае дазволу звяртацца да Лукашэнкі ў гэтай справе. Раней Юрый Васкрасенскі заявіў, што ад свайго імя будзе прасіць пра вызваленне Пачобута.
Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка па падазрэнні ў "распальванні варожасці" (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Тады ж былі затрыманыя іншыя чальца неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі. Трое фігурантак справы пагадзіліся выехаць у Польшчу — і іх выпусцілі. У Беларусі за кратамі застаюцца Анджэй Пачобут і старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.